Малады чалавек, якога падазраюць у спробе згвалтавання дзяўчыны ў пад'ездзе на вуліцы Шчорса ў Мінску, затрыманы. Пра гэта паведамілі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. Вядзецца раcследаванне справы.

Зламыснік пражывае на вуліцы Розы Люксембург. Па словах адной з суседак мужчыны, яму прыкладна 21 год, ён старэйшы сын у шматдзетнай сям'і. Яго бацька знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

«Гэта быў самы непрыемны тып у нашым двары. І ў нашай кампаніі былі канфлікты менавіта з ім, таму што ён заўсёды быў хуліганам. Але я не ведаю яго імя, і мы не вітаемся, таму што гэта вельмі непрыемны чалавек», — распавяла яна.

Па словах жанчыны, наўрад ці мужчына недзе працаваў — боўтаўся па раёне з сабе падобнымі персанажамі.

Нагадаем, позна ўвечары 5 верасня малады мужчына напаў у ліфце на дзяўчыну ў адным з пад'ездаў на вуліцы Шчорса. Дзяўчына змагла даць адпор зламысніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?