Супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі Партызанскага РУУС г. Мінска затрыманы двое мінчан, якія бегалі ўздоўж водаканала ў раёне вуліцы Сталетава аголенымі.
Пра маладых людзей у міліцыю паведаміла жанчына. Яна распавяла, што ўбачыла аголеных хлопцаў, калі гуляла з малалетнімі дзецьмі ўздоўж водаканала. На месца выехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Правапарушальнікі былі затрыманыя і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Высветлілася, што маладыя людзі, 28-мі і 23-х гадоў, гулялі ў карты на жаданне са сваімі прыяцелямі, але прайгралі. Пераможцы сказалі, каб тыя прабеглі некалькі разоў уздоўж водаканала ў аголеным выглядзе. Апошнія жаданне выканалі.
Зараз у дачыненні да двух гульцоў, што прайгралі, заведзеная крымінальная справа за хуліганства.





