Алесь Міхалевіч атрымаў позву ў Следчы камітэт на 11 верасня да следчага Дзмітрыя Купко. Палітыка чакаюць на допыт а 10-й раніцы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам Алесь Міхалевіч:

«Выклікаюць па маім ранейшым статусе — у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Падрабязна мне нічога не тлумачылі, выклікалі для «правядзення следчых дзеянняў». Паабяцалі, што здолеюць запісваць мае паказанні па-беларуску».

Алеся Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20 снежня 2010 года, пасля разгону Плошчы. Пасля двух месяцаў знаходжання ў следчым ізалятары КДБ яго выпусцілі. Праз тыдзень ён зрабіў гучную заяву пра катаванні ў следчым ізалятары і яго вярбоўку. Праз нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну і ўцёк у Чэхію. 8 верасня палітык вярнуўся ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?