Вядучы прагнозу надвор'я на брытанскім канале Channel 4 News падчас аповеду аб умовах надвор'я 9 верасня вымавіў назву населенай мясцовасці на паўночным захадзе Уэльса, якая складаецца з 58 літар:
Llanfairpwllgwyngyllgogerychwyrndrobwllllantysiliogogogoch
Дыктар звярнуў увагу на гэтую вёску таму, што там было цяплей, чым ва ўсёй краіне.
Гэтая назва была прыдумана ў 1860-я. Яна не цалкам адпавядае правілам пабудовы валійскіх назваў. Так зрабілі каб прыцягнуць турыстаў. І гэта працуе дагэтуль: у вёсцы ёсць чыгуначная станцыя, і знак з яе назвай — адна з самых фатаграфаваных славутасцяў Уэльса.





