Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені—ліпені бягучага года склала $1 млрд 349,5 млн, што ў 2,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені—ліпені склаўся на ўзроўні $38 млрд 70,3 млн, што на 26,1 працэнта менш, чым за студзень—ліпень 2014-га. У тым ліку экспарт склаў $19 млрд 709,9 млн (знізіўся на 24,3 працэнта), імпарт — $18 млрд 360,4 млн (знізіўся на 27,9 працэнта).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае на ўзроўні амаль $45 млн. У студзені—ліпені 2014 года гэты паказчык таксама быў адмоўным і складаў $526,2 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 27 працэнтаў да $31 млрд 857 млн. Экспарт тавараў знізіўся на 26,2 працэнта да $15 млрд 905,8 млн, імпарт — на 27,8 працэнта да $15 млрд 951,2 млн.

Сальда знешняга гандлю паслугамі ў студзені—ліпені склалася дадатнае на ўзроўні $1 млн 394,9 тыс., што на 28,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Знешнегандлёвы абарот паслуг у студзені-ліпені склаўся ў суме $6 млрд 213,3 млн (79,3 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2014 года). Экспарт паслуг знізіўся на 14,7 працэнта і склаў $3 млрд 804,1 млн, імпарт — на 28,6 працэнта да $2 млрд 409,2 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?