David Ramos/Getty Images
Сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы Барселоны ў пятніцу, каб прыняць удзел у дэманстрацыі за незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі.
Шэсце было прысвечана «нацыянальнаму дню» Каталоніі, які жыхары правінцыі адзначаюць 11 верасня. У гэты дзень у 1714 годзе скончылася аблога Барселоны, апошняя бітва вайны за іспанскую спадчыну, у выніку чаго Каталонія ўвайшла ў склад Іспаніі.
Праз два тыдні ў Іспаніі пройдуць выбары ў рэгіянальныя органы ўлады. На думку актывістаў, якія выступаюць за незалежнасць, вынікі гэтага галасавання канчаткова вырашаць лёс правінцыі.
У 2014 годзе ў Каталоніі прайшоў неафіцыйны плебісцыт аб незалежнасці. Каля 80% з тых, хто прагаласаваў тады выказаліся за аддзяленне Каталоніі, яўка склала 40%.
Паводле падлікаў, прагаласавалі каля 2 млн. Юрыдычнай сілы плебісцыт не меў.





