Знойдзены труп падазраванага ў забойстве дзвюх жанчын у в. Каменная Горка Мінскага раёна, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
«У ходзе пошукавых мерапрыемстваў у адным дамоў, што будуецца ў Мінскім раёне, знойдзены труп падазраванага ў здзяйсненні забойства дзвюх асоб (суіцыд)», — паведаміла яна.
Ён знойдзены павешаным, а побач ляжаў абрэз.
Месца ўчорашняга забойства. Фота БелТА
«У цяперашні час следчымі ва ўзаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі, Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз праводзіцца комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне прычын і абставінаў выпадку. У межах крымінальнай справы прызначаны шэраг даследаванняў, у тым ліку па выключаных з месца злачынства слядах і і прадметах, працягваецца праца са сведкамі, — паведаміла Т. Беланог.
Забойства — былі забітыя дзве жанчыны — адбылося 11 верасня каля 15.00 у вёсцы Каменная Горка, што за Мінскай кальцавой аўтадарогай насупраць аднайменнага мікрараёна. Злачынцу ўдалося уцякчы з месца здарэння. У вышук быў абвешчаны Каранеўскі Аляксандр Уладзіміравіч.





