Невыязная старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына змяніла свае турыстычныя прыярытэты.
— Вы плануеце, што калі-небудзь гэтыя гісторыі з санкцыямі скончацца і вы зможаце наведаць Парыж, у якім марылі пабываць?
Лідзія Ярмошына: Так. Калі, вядома, ён будзе да таго моманту еўрапейскім, а не мусульманскім горадам. Усё можа быць.
— Ці вы ўжо марыце пра іншы горад?
Лідзія Ярмошына: Так. Вы ведаеце, шчыра кажучы, мяне больш стала цягнуць Італія да сябе. Я больш ужо пра Рым мару, пра Фларэнцыю, напрыклад.





