А 10-й гадзіне вечара 11 верасня ў службу МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні побач з АЗС «Беларуснафта» ў Магілёве, па адрасе пр-т Шмідта, 35.
Адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Вольва C-80» з жалезабетоннай апорай тралейбуснай (кантактнай) лініі электраперадачы, у выніку чаго аўтамабіль загарэўся. Работнікамі МНС загаранне аўтамабіля было ліквідавана.
У згарэлым аўтамабілі знойдзеныя парэшткі трох чалавек.
Рух тралейбуснага маршруту быў адноўлены той жа ноччу, пасля завяршэння аператыўна-следчых дзеянняў на месцы ДТЗ.
Абставіны ДТЗ і асобы загінулых вызначаюцца супрацоўнікамі Упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці, ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, Упраўлення камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.





