Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не тэлефанаваў брытанскаму спеваку Элтану Джону, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. «Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ніякай размовы не было», — заявіў Пяскоў журналістам у аўторак.

Раней у панядзелак у Інстаграме спевака з'явілася партрэтнае фота Пуціна з подпісам: «Дзякуй прэзідэнту Пуціну за тое, што патэлефанаваў мне сёння. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці абмеркаваць з ім правы ЛГБТ пры асабістай сустрэчы».

Пяскоў выказаў сумнеў, што акаунт, на якім з'явілася паведамленне, сапраўды належыць спеваку. Аднак акаунт на Інстаграме пазначаны як верыфікаваны. Прадстаўнікі артыста таксама пацвердзілі Бі-бі-сі, што расійскі прэзідэнт тэлефанаваў яму.

Раней Элтан Джон заявіў, што хацеў бы сустрэцца з Пуціным, каб абмеркаваць правы геяў у Расіі.

«Я хацеў бы сустрэцца з Пуціным, — сказаў Элтан Джон ў інтэрв'ю дыпламатычнаму карэспандэнту Бі-бі-сі Брыджэт Кендал. — Гэта, напэўна, утапічная ідэя… Ён можа засмяяцца ў мяне за плячамі, зачыніўшы за мной дзверы, назаве мяне поўным ідыётам, але прынамсі я буду ведаць, што ў мяне хапіла сумлення паспрабаваць».

Пяскоў ў аўторак заявіў, што прапановы сустрэцца са спеваком Пуцін не атрымліваў, але «заўсёды быў і застаецца адкрыты да дыскусіі па любых правачалавечых пытаннях».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?