У спіс прэтэндэнтаў на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2024 ўвайшлі пяць гарадоў, паведамілі ў Міжнародным алімпійскім камітэце.
Прыём афіцыйных заявак пачаўся 15 студзеня года і скончыўся 15 верасня. Прэтэндэнтамі сталі Парыж, Рым, Будапешт, Лос-Анджэлес і Гамбург.
Лос-Анджэлес і Парыж двойчы прымалі летнія Гульні, Рым — адзін раз, Будапешту ні разу не ўдавалася атрымаць права на правядзенне Гульняў.
У 2016 годзе летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў Рыа-дэ-Жанейра, у 2020-м — у Токіа.
У ліпені Пекін быў названы месцам правядзення зімовай Алімпіяды 2022 года. Першапачаткова на тытул сталіцы Алімпіяды прэтэндавалі тры гарады — Осла, Алма-Ата і Пекін, аднак нарвежская сталіца адклікала сваю кандыдатуру ў кастрычніку 2014 года.





