Жанр: баявік, трылер
Рэжысёр: Каміль Дэламар
У ролях: Эд Скрэйн, Рэй Стывенсан, Лоан Шабаноль, Габрыэла Райт, Таццяна Пайковіч, Венься Ю, Радзівое Букавіч, Наэмі Ленуар
Францыя, Кітай, 96 хв.
Адзнака:

Фрэнк Марцін — самы высокакваліфікаваны перавозчык, якога толькі можна наняць за грошы. Стаўкі растуць, тэхналогіі падняліся на больш высокі ўзровень, але правілы тыя ж: ніколі не змяняць умовы здзелкі, ніякіх імёнаў і ніколі не адкрываць груз. Калі Фрэнка наймае красуня Ганна і яе тры чароўныя саўдзельніцы, ён хутка высвятляе, што яго водзяць за нос. Ганна і яе каманда выкрадаюць яго бацьку, каб прымусіць Фрэнка дапамагчы ім разабрацца з групай бязлітасных гандляроў людзьмі.

Перазапуск і прыквел да серыі фільмаў пра перавозчыка Фрэнка Марціна, роля якога ў трох арыгінальных стужках належала Джэйсану Стэтхэму (2002, 2005, 2008). Рэжысёрам новай версіі стаў француз Каміль Дэламар пры актыўным удзеле прадзюсара і некалі культавага рэжысёра Люка Бесона. Гэта, аднак, зусім не дапамагло зрабіць стужку хоць трохі захапляльнай.

Выканаўца галоўнай ролі, брытанец Эд Скрэйн, пакінуў паспяховы праект — серыял «Гульня тронаў» — дзеля здымак у «Перавозчыку». Баявы стыль, выкарыстаны ў фільме, уяўляе сабой сумесь з краў-мага (ізраільскі кантактны бой) і філіпінскіх баявых мастацтваў. Аднак таго, што чакае ўбачыць глядач у падобных стужках, тут вобмаль: відовішчных боек і трукаў нашмат меней, чым было ў ранейшых частках. Затое шмат раздражняльнага прадактплэйсменту ад Audi і iPhone. Сюжэт хоць выглядае закручаным, але героі паводзяць сябе нелагічна. Намёк на стылёвасць і фірмовую атмасферу стужак Бесона не выцягвае фільм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?