Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў пагаджаецца з меркаваннем, што «Мінская лыжня» — гэта пакаранне для многіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «Буйным планам» на канале «Беларусь-1».

«Вы бачылі целасклад гэтых многіх чыноўнікаў? Я б іх, шчыра кажучы, нават праз загад прымусіў катацца, і не толькі на «Мінскай лыжні», каб яны ўвайшлі ў форму. Таму што чыноўнік - палітычная фігура. І калі ён выходзіць перад народам такі, што глядзець страшна…», — абурыўся Анфімаў.

«Чыноўнік абавязкова павінен займацца спортам, каб падтрымліваць спартыўную форму», — упэўнены старшыня Дзяржкантролю.

«Мне падабаецца катацца з дзяцінства. Гэта не тое што мяне сілай загналі», — папярэдзіў Анфімаў.

* * *

Ад пастуха да галоўнага пастуха краіны: пяць фактаў пра Леаніда Анфімава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?