Ліза Борч, 15-гадовая датчанка
Злачынства адбылося ў кастрычніку мінулага года, але вядома аб ім стала толькі цяпер, калі суд асудзіў непаўналетнюю Лізу Борч да 9 гадоў турмы за забойства ўласнай маці.
Як паведамляе Independent.co.uk, 15-гадовая датчанка Ліза Борч пазнаёміліся ў лагеры для бежанцаў з 29-гадовым іракцам Абдулой, пасля чаго захапілася ідэямі г. зв. Ісламскай дзяржавы.
Хлопец Лізы, бежанец з Ірака Абдула Мухамад. За ўдзел у забойстве ён атрымаў 13 гадоў турмы, пасля чаго яго дэпартуюць з краіны
Неўзабаве, наглядзеўшыся ролікаў, дзе тэрарысты адразалі людзям галовы, Ліза пайшла на забойства ўласнай маці, у чым ёй дапамог яе бойфрэнд.
Парачка закалола кухонным нажом жанчыну, пасля чаго дзяўчына выклікала паліцыю, паведаміўшы, што чула крык маці і «белага чалавека», які ўцякаў з дома.
На момант прыбыцця праваахоўнікаў, дзяўчынка гулялася ў тэлефоне і глядзела відэа ў інтэрнэце.





