У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім чалавек, які прадставіўся грамадзянінам Беларусі, Кузьмянковым Яўгенам Анатольевічам, просіць Пятра Парашэнку ўрэшце даць грамадзянства замежнікам, якія ваююць за Украіну. 

Баец з пазыўным «Маклаўд». Скрыншот з відэа

Баец з пазыўным «Маклаўд». Скрыншот з відэа

«Я ваюю ў складзе «Азова», пазыўны «Маклаўд», — кажа хлопец напачатку звароту. — Паважаны Пятро Аляксеевіч, я хацеў бы звярнуцца да вас ад імя сваіх землякоў, а таксама сяброў з Расіі і Еўропы». 

«Я хацеў бы, каб вы стрымалі сваё абяцанне і далі нам грамадзянства. Вяртацца нам няма куды. Мы ваюем за Украіну і будзем ваяваць да канца. І, калі трэба, мы памрэм ва Украіне і за яе. Я хацеў бы, каб вы стрымалі сваё слова», — просіць «Маклауд». 

Як вядома, раней прэзідэнт Украіны абяцаў усім замежным добраахвотнікам украінскае грамадзянства. Больш за тое, першы пашпарт быў дэманстрацыйна ўручаны беларусу Сяргею Кароткіх, які цяпер узначальвае разведку «Азова». 

Але далей справа забуксавала — беларусам, што ваююць за Украіну, пакуль толькі працягваюць тэрмін знаходжання ў краіне, не даючы грамадзянства. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?