Паводле лёсавання, кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка мае права звярнуцца з відэаазваротам да выбарцаў 16 верасня.

Аднак такая магчымасць не будзе выкарыстаная.

У праграме перадач «Беларусь-1» ягонага выступу няма. У 19.30 пачнецца праект «Нашы», а ў 19.45 — крымінальныя навіны «Зона Х».

У наступныя дні ў гэты час у праграме заплаваныя выступы Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча.

Лукашэнка традыцыйна ігнаруе відэазвароты да выбарцаў. Яны не запісваліся ні ў 2006, ні ў 2010 гадах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?