Запрашаем да ўдзелу ў вечарыне салідарнасці з Украінай «У вайны не дзіцячае аблiчча».
Падчас вечарыны будзем збіраць гуманітарную дапамогу для дзяцей з сем’яў параненых і забітых у зоне АТА, вымушаных перасяленцаў і ўцекачоў.
На вечарыне выступіць малады вакальны гурт «Без секунднай стрэлкі», удзельнікам якога 7—11 год. Удзельнікі гурта хочуць падтрымаць сваіх аднагодкаў ва Украіне. Падчас вечарыны адбудзецца дабрачынны кірмаш — кожны можа купіць хэнд-мэйд сувенір за свой кошт! Гасцей чакае гарбата з пячэннем. Сабраныя рэчы і сродкі даставяць дзецям валанцёры з «Гуманітарны маршрут «Беларусь — АТА».
Чым можна дапамагчы?
Чыстая, непадраная дзіцячая вопратка і абутак, «памперсы» і сродкі асабістай гігіены, канцпрылады (алоўкі, сшыткі, фарбы ды альбомы), дзіцячае харчаванне (з ліку прадуктаў, што могуць захоўвацца ў звычайных умовах) — герметычна запакаваныя распушчальныя кашы, крупы, макарона, кансервы ў бляшанках, сокі ў кардонных упакоўках, цукеркі ды сухое пячэнне.
Чужых дзяцей не бывае. Будзем салідарныя!
Чакаем вас 18 верасня а 18-й гадзіне па адрасе: вул.Чарнышэўскага, 3 (офіс БНФ)





