Сёння ў Мінску каля ГУМа актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі правялі пікет памяці зніклага палітыка Віктара Ганчара і яго сябра Анатоля Красоўскага.
У пікеце ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Віталь Рымашэўскі таксама ўдзельнічаў у акцыі.
Шмат людзей падыходзілі, чыталі лістоўкі, але хутка сыходзілі. На Анатоля Лябедзьку быў складзены пратакол аб парушэнні правядзення масавых мерапрыемстваў. Падрабязнасці глядзіце ў відэа:
Цікава тое, што пратакол складаў той самы міліцыянт, што і на пікеце «За свабодныя выбары».
Пасля складання пратаколу міліцыянт зайшоў у двор, дзе стаяў бус і машына са звычайнымі нумарамі. Міліцыянт сеў у легкавое аўто, пасля да машыны падыйшлі і асобы ў цывільным.
Жоўты бус — для спартова апранутых хлапцоў, легкавы аўтамабіль — для іх кіраўнікоў.





