Расійскія пранкеры Уладзімір Красноў і Аляксей Сталяроў, вядомыя як Ваван і Лексус, выказалі гатоўнасць папрасіць прабачэння ў брытанскага спевака Элтана Джона, якому яны, па іх словах, патэлефанавалі ад імя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Пранкер Ваван
«Так, маем такія планы», — сказаў Сталяроў, адказваючы на пытанне Бі-бі-сі, ці гатовыя яны з Красновым папрасіць прабачэння перад спеваком.
Раней прынесці Элтану Джону прабачэнні пранкерам парэкамендаваў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. «Ён дастаткова паважаны і любімы ў нас выканаўца», — цытуе словы Пяскова агенцтва РБК.
Паведамленне аб размове Элтана Джона з Пуціным было апублікавана ў «Инстаграме» спевака 14 верасня.
Музыкант падзякаваў прэзідэнту за званок і выказаў надзею на хуткую асабістую сустрэчу, на якой ён спадзяецца абмеркаваць з Пуціным правы гамасэксуалаў у Расіі.
Дзмітрый Пяскоў пазней абверг інфармацыю аб тэлефоннай размове.
Чытайце таксама:
Аляксандр Лукашэнка стаў ахвярай тэлефоннага розыгрышу
Vovan222: З Лукашэнкам размаўляў я. Але выклалі размову першымі спецслужбы
Пранкеру Вавану спатрэбіліся пяць чалавек, каб дазваніцца да Лукашэнкі, але першымі размову выклалі спецслужбы
Пранкер Ваван: Я гатовы ўзначаліць беларускі КДБ





