У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у «Ак Барса» з лікам 5:4 (1:1, 1:1, 3:2).
Перамога дала магчымасць мінчукам узняцца на 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч «Дынама» згуляе ў гасцях супраць «Лакаматыва» 20 верасня.





