З улікам вынікаў біржавых таргоў Нацбанк устанавіў афіцыйны курс даляра ў памеры 17.636 рублёў за $1. Даляр патаннеў на 84 рублі (16 верасня — 17.720 руб. за $1).
Еўра падаражэў на 16 рублёў да 19.963 за 1 еўра (16 верасня — 19.947 руб. за 1 еўра).
Расійскі рубель стаў даражэй на 0,33 беларускага рубля, яго курс склаў 269,13 за 1 расійскі рубель (16 верасня — 268,80).
У выніку беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,07%.





