У галоўнага рэдактара расійскага нацыяналістычнага выдання «Спутнік і погром» Ягора Прасвірніна пачаўся ператрус. Пра гэта сам Прасвірнін паведаміў у сацыяльных сетках.

Паводле яго слоў, праверка вядзецца па артыкуле крымінальнага кодэкса «распальванне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці». Артыкул 282 КК РФ прадугледжвае штраф да 500 тысяч рублёў, пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да пяці гадоў, абавязковыя або папраўчыя работы, а таксама пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Па словах адваката Мацвея Цзэна, следчыя забіраюць ўсю электронную тэхніку і носьбіты інфармацыі.

«Справа тычыцца тэксту з назвай «За што мы стаім, чаго будзе і чаго не будзе», — дадаў Цзэн. Гэты тэкст ужо выдалены з сайта «Спутнік і погром», аднак копія старонкі захавалася ў кэшы пошукавіка Google.

У тэксце, у прыватнасці, аўтар разважае на тэму магчымай анексіі Расіяй тэрыторый некаторых суседніх краін.

«Часткай стварэння рускай нацыянальнай дзяржавы з'яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусіі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе да гэтага часу пражываюць дзясяткі мільёнаў рускіх людзей», — сцвярджаў Ягор Прасвірнін і тлумачыў: «Т.н. «Украіна», «Беларусія» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) з'яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя, што засталіся ў іх, рускія будуць асіміляваныя ў чужыя нацыі».

Сайт newsru.com удакладняе, што сам адвакат Прасвірніна з'яўляецца членам Нацыянальна-дэмакратычнай партыі, паведамляецца на афіцыйным сайце НДП. Ён таксама з'яўляўся адвакатам нацыяналіста Максіма Марцінкевіча, больш вядомага па мянушцы Цясак.

«Спутнік і погром» быў створаны ў 2012 годзе — тады ён існаваў у форме суполкі ў сацыяльнай сетцы УКантакце, а пазней стаў самастойным сайтам з нацыяналістычнымі тэкстамі.

Чытайце таксама:

Акупаваць Беларусь у бліжэйшыя год-два заклікае сайт расейскіх шавіністаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0