Нямецкі мэдыяканцэрн Axel Springer прадаў сваё расійскае падраздзяленне кампаніі «Артком Медыя» пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Аляксандра Фядотава.
У прэс-рэлізе на сайце Axel Springer Russia ўдакладняецца, што пад кантроль расійскага прадпрымальніка пяройдуць расійская версія часопіса Forbes разам з яго сайтам, а таксама выданні OK!, GEO і «Gala Біяграфія».
Умовы ўгоды не выдаюцца. Удакладняецца толькі, што ў бліжэйшыя тыдні 20% акцый кампаніі плануе набыць яе генеральны дырэктар Рэгіна фон Флемінг. З 1 студзеня яна пяройдзе на пасаду дарадцы генеральнага дырэктара.
Выканаўчы дырэктар Forbes Media Майк Федэрле заявіў, што рады пачаць працу з Фядотавым і яго камандай, а таксама таму, што фон Флемінг, якая выдавала Forbes у Расіі 11 гадоў, працягне працу з выданнем.
У сваю чаргу кіраўнік Axel Springer International Ральф Бюхі заявіў, што шкадуе аб неабходнасці сысці з расійскага рынку, што прадыктавана ўступленнем у сілу закона аб абмежаванні замежнага капіталу ў СМІ.
Бюхі адзначыў, што Фядотаў выказаў гатоўнасць набыць бізнес Axel Springer ў Расіі, захаваўшы пры гэтым рэдакцыйны калектыў





