Вярхоўная Рада дала згоду на прыцягненне да крымінальнай адказнасці і арышт народнага дэпутата Ігара Масійчука.

За такое рашэнне прагаласавалі 262 дэпутаты.

Перад гэтым у Радзе выступіў генеральны пракурор Віктар Шокін.

«Генеральнай пракуратурай расследуецца крымінальная справа па факце здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў адным з народных дэпутатаў», — сказаў Шокін.

Далей ён прадэманстраваў відэа, на якім народны дэпутат Ігар Масійчук нібыта патрабуе хабару за розныя «паслугі».

Так, на адным з эпізодаў відэа Масійчук абяцае іншай асобе садзейнічанне ў здабычы на кар'еры і называе суму ў памеры 100 000 грыўняў.

«Па кар'еры — для атрымання ліцэнзіі мінімум 100 000 грыўняў трэба ўнесці плюс дзяржплацеж», — кажа на відэа Масійчук.

«Я цябе абараню з міліцыяй, з СБУ. З пракуратурай не абараню цябе пакуль», — кажа на відэа народны дэпутат.

Масійчук належыць да Радыкальнай партыі папуліста Ляшко.

Падчас выступу Шокіна ў Радзе Масійчук і лідар фракцыі Радыкальнай партыі Алег Ляшко сядзелі з сумнымі выразамі твараў.

Пасля дэманстрацыі відэа спікер Рады Гройсман паставіў на галасаванне ўключэнне ў парадак дня пастановы аб арышце і прыцягненні да крымінальнай адказнасці Мосійчука. «За» прагаласавалі 289 народных дэпутатаў. Затым парламентарыі прынялі і саму пастанову пра зняцце недатыкальнасці і арышт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?