Кіраўніцтва Корпуса марской пяхоты (КМП) ЗША абмяркоўвае магчымасць навучання ўкраінскіх марскіх пехацінцаў сваімі інструктарамі, піша афіцыйная газета КМП.

Амерыканскія марскія пехацінцы могуць адправіцца ва ўсходнееўрапейскую краіну, сказаў прадстаўнік сіл КПМ ЗША ў Еўропе і Азіі капітан Рычард Улш.

Гэта адпавядае летняй заяве Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пра тое, што Пентагон пашырае дзеянні па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Раней амерыканскія інструктары рыхтавалі толькі Нацыянальную гвардыю Украіны.

Як і раней, падрыхтоўка будзе праходзіць у Заходняй Украіне.

Верагодна і ўкраінскія вайскойцы, якія маюць досвед супрацьстаяння рэгулярным часткам РФ, якія дзейнічаюць разам з прывезенымі і мясцовымі баявікамі, змогуць падзяліцца з амерыканцамі баявым вопытам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?