У Мінску на выхадзе з метро «Каменная Горка» адкрыўся першы рэстаран хуткага харчавання – KFC. Сетка знакамітая сваімі стравамі на аснове курынага мяса. Уладальнікам франшызы стала беларуская кампанія «БелФудСэрвіс».

На адкрыццё прыйшло дастаткова шмат людзей. Па стане на 11:30 у рэстаране былі выдадзеныя 600 замоваў. Невядома толькі, ці лічылі яны іх ад сёння.

Трэба падкрэсліць, наколькі KFC у Мінску аддалі перавагу маркетынгу. За некалькі дзён да адкрыцця яны ладзілі закрытыя вечарыны, разыгрывалі квіткі на ўваход. Рэкламу ж яны давалі за некалькі месяцаў да адкрыцця, прычым у самых шматлюдных месцах.

Меню і цэны

Некалькі дзён таму KFC у Мінску выклалі цэны на сваю прадукцыю. Колькасць пазіцый у меню проста здзіўляе.

Адрозненнем KFC ад іншых рэстаранаў хуткага харчавання з'яўляецца прысутнасць у іх прадуктах курынага філе і вялікія порцыя курыных ножак і крыл.

Абслугоўванне

Абслугоўвалі ў KFC вельмі хутка. За кожным кліентам ёсць нумар. Калі вашая замова будзе гатова, вас паклічуць праз гучную сувязь.

Касы такія ж, як і ў Burger King.

Касы такія ж, як і ў Burger King.

Так, гэта сапраўды дапамагае не ствараць вялікія чэргі. Бо пакуль чалавек чакае сваю замову, ён можа знайсці сабе зручнае месца ў рэстаране. 

Вось такая пяшчотная жанчына з пазітыўным голасам аб'яўляе нумары замовы і вітае новых кліентаў.

Вось такая пяшчотная жанчына з пазітыўным голасам аб'яўляе нумары замовы і вітае новых кліентаў.

Абслугоўваюць вельмі культурна. Праблем з паразуменнем не было, а любы касір з лёгкасцю дапаможа вам з выбарам.

Асартымент

Каб даць паўнавартасную ацэнку ежы ў KFC, трэба абавязкова паспрабаваць кураціну. Мы замовілі стандартную бульбу-фры з сырным соусам, бургер Фрэшэр (які параіла касірка), кавалак курыцы і чай у пластыкавай бутэльцы. Усё гэта абыдзецца вам у 92 500 рублёў.

Прысутнасць вільготных сурвэтак пакідае добрае ўражанне аб рэстаране.

Адзін кавалак курыцы каштуе 15 000 рублёў. Калі вы ідзяце кампаніяй, вам лепей браць так званае вядро. Курыца проста ў кляры, не вострая, але годная.

З бургерам усё складана. З аднаго боку, там месца вольнага няма: знутры вялікі кавалак курыцы ў кляры і проста неверагодна шмат гародніны. Усё гэта смачна, але немагчыма застацца чыстым пасля ежы.

У бульбе-фры нічога асаблівага. Усё ж такі больш нагадвае «макдакаўскую».

Вынікі

КFC адрозніваецца ад таго ж Макдональдса і Бургер Кінга. Іх фішка — курыца. І гэта выклікае давер, бо ялавічныя катлеты часам выглядаюць не вельмі. Сюды можна прыводзіць дзяцей і спакойна даваць пакаштаваць курынае мяса. Таксама KFC выдзяляе шмат грошаў на рэкламу. Улічваючы два вышэй апісаныя фактары, у KFC ёсць усе шанцы выйсці наперад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?