Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына плануе прагаласаваць датэрмінова — 7 кастрычніка. Пра гэта кіраўнік ЦВК заявіла сёння журналістам.
«Планую 7 кастрычніка — у другі дзень датэрміновага галасавання», — сказаў Лідзія Ярмошына. Яна патлумачыла, што ў першы дзень ніколі не ходзіць, бо ўчастковыя камісіі могуць працаваць з агрэхамі. «Першы дзень быццам пробны, а ў другі дзень ужо ўсё шліфуецца», — дадала кіраўнік ЦВК.
Паводле яе слоў, усе ўчасткі ўжо гатовыя да правядзення датэрміновага галасавання, выключэнне складаюць толькі тыя, дзе датэрміновага галасавання не прадугледжана: у санаторыях і бальніцах. Там спісы выбаршчыкаў будуць гатовыя толькі за два дні да выбараў.
Лідзія Ярмошына паведаміла, што, як правіла, датэрмінова галасуюць каля 30% выбаршчыкаў. «У прынцыпе, гэтая форма папулярная», — сказала яна.





