Пасля прэзідэнцкіх выбараў урад Беларусі фармальна сыходзіць у адстаўку, але пасля многія чыноўнікі вяртаюцца на ранейшыя пасады.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц у міністэрстве культуры, гэтае ведамства атрымае новага кіраўніка.

Ранейшы міністр культуры Барыс Святлоў нібыта ўзначаліць дыпламатычную місію ў Малдове.

Мяркуецца, новым міністрам стане Міхась Баразна, цяперашні рэктар Акадэміі мастацтваў.

* * *

Міхась Баразна

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1985 годзе скончыў мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З 1986 па 1992 гады – мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь».

З 1992 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 1996–1998 в.а. загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1999 прарэктар, з 2010 года – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, дацэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0