Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэзідэнцкіх выбарах плануе прагаласаваць датэрмінова, 7 кастрычніка. Пра гэта яна паведаміла журналістам 2 кастрычніка ў Мінску.

«Планую прагаласаваць 7 кастрычніка — у другі дзень датэрміновага галасавання. Я ў першы дзень ніколі не хаджу, участковыя камісіі могуць працаваць з агрэхамі. Першы дзень як бы пробны, а ў другі дзень ужо ўсё шліфуецца, усё праходзіць добра», — сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, форма датэрміновага галасавання дастаткова папулярная ў Беларусі, такім чынам галасуюць 25-27% выбаршчыкаў.

Ярмошына таксама заявіла, што па зваротах, якія паступаюць у выбарчыя камісіі, можна зрабіць выснову аб вялікай цікавасці да выбараў. Грамадзяне часта задаюць пытанне, дзе яны змогуць прагаласаваць, калі не жывуць па месцы рэгістрацыі.

Нагадаем, датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка. Непасрэдна выбары прэзідэнта адбудуцца 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?