Пасля рэканструкцыі будынка гомельскага аўтобуснага вакзала ў ім не засталося надпісаў на беларускай мове. Неабыякавыя жыхары горада і сябры мясцовага Таварыства беларускай мовы адразу звярнулі на гэта ўвагу кіраўніцтва ААТ «Гомельаблаўтатранс».

Варта адзначыць, што адказ ад чыноўнікаў прыйшоў даволі хутка, літаральна праз тыдзень. У «Гомельаблаўтатрансе» не толькі прыслухаліся, але і падзякавалі за клопат аб роднай мове. Прычым папера была складзеная па-беларуску.

«Дазвольце яшчэ раз выказаць вам удзячнасць і шчырыя словы падзякі за канструктыўную і своечасовую прапанову.

Дзякуючы вашай заўвазе кіраўніцтву аўтавакзала «Гомель» дадзеныя адпаведныя ўказанні, і ўжо да 2 кастрычніка будзе праведзеная работа па замене назвы аўтавакзала, будуць прадубляваныя на беларускай мове інфармацыйныя таблічкі.

Упэўненыя ў тым, што Ваш боль і клопат пра беларускую грамадзянскасць будзе служыць на карысць нашай Радзімы, незалежнасці і ўмацавання палітычных пазіцый на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў лісце за подпісам Дзмітрыя Старасценкі, гендырэктара ААТ «Гомельаблаўтатранс».

Транспартнікі стрымалі слова. Па словах Марыі Булавінскай, старшыні гомельскага аб’яднання ТБМ, надпіс на вакзале сапраўды ўжо змянілі на беларускі.

фота з сацсетак

фота з сацсетак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?