«Свабода бязь межаў» – так гучыць дэвіз дзявятага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю».
Сёлета імпрэза адбудзецца ня ўвесну, як было дагэтуль, а 2 кастрычніка, у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
На сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве зьявяцца вядомыя артысты зь Беларусі, Польшчы ды Ўкраіны, каб сумесна выказаць салідарнасьць па-над межамі.
Поруч з артыстамі зьявяцца людзі мастацтва, а таксама грамадзкія і палітычныя дзеячы – Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, Зміцер і Наста Дашкевічы, Людвіка і Генрых Вуец, Натальля Панчанка і Алесь Пушкін.
Таксама адбудзецца шэраг дадатковых падзей – паказы фільмаў, выставы, спатканьні і дыскусіі, у якіх возмуць удзел артысты, інтэлектуалы і грамадзкія актывісты са згаданых краін.
Паслухаць трансьляцыю канцэрту можна тут (пачатак а 19-й гадзіне):





