Паўднёвая Карэя дэпартавала дзевяць расійскіх спартсменаў пасля затрымання ў аэрапорце Інчон.
Паводле паведамленняў паліцыі, спартсмены, якія павінны былі прыняць удзел у ваенна-спартыўных гульнях, парушылі правілы паводзін на борце самалёта. Па словах прадстаўніка паліцыі, расейцы злоўжывалі спіртнымі напоямі ў самалёце і паводзілі сябе задзірліва.
Пасля таго, як бортправаднік адмовіўся прынесці спартсменам яшчэ спіртнога, яны ўсталі з месцаў і заблакавалі праход.
Пяцярым мужчынам і чатыром жанчынам былі прад'яўленыя абвінавачванні ў парушэнні закона аб авіяцыйнай бяспецы Паўднёвай Карэі.
Расійская каманда працягне ўдзел у гульнях, аднак з-за адхілення гэтых дзевяці атлетаў Расію прадставяць толькі восем спартсменаў.
VI Сусветныя Ваенна-спартыўныя гульні пройдуць у Паўднёвай Карэі з 2 па 11 кастрычніка. У іх прымуць удзел 9000 прадстаўнікоў са 110 краін свету. У праграму спаборніцтваў уключаны 24 віды спорту, у 17 з іх прымуць удзел вайсковыя атлеты.





