Адразу восем гульцоў жаночай зборнай Ірана аказаліся мужчынамі, паведамляе al Arabiya. Паводле інфармацыі крыніцы, усе яны чакаюць аперацыі па змене полу. Афіцыйны прадстаўнік футбольнай лігі Ірана пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Getty

Getty

Мадтабі Шарыфі паведаміў, што некаторыя з гульцоў жаночай зборнай раней гулялі ў мужчынскім чэмпіянаце. Адзначым, што гэта не першы інцыдэнт. Раней падобныя выпадкі былі зафіксаваныя ў 2010-м і 2014-м годзе. Тады мужчынамі аказаліся чатыры гульца жаночай зборнай.

Футбольныя улады Ірана маюць намер праверыць палавую прыналежнасць усёй жаночай зборнай, а таксама вядучых гульцоў нацыянальнага першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?