Упершыню за 15 гадоў прыехаў у Мінск і адчуў — Еўропа.

Ці то Масква так паспяхова ізаляцынуе сябе, ці то Мінск сапраўды дрэйфуе ў бок Захаду, але — Еўропа.

Так, у цэнтры ўсё яшчэ ёсць свая «Манежка», то тут, то там — расійскія брэнды… Так, і калхоз у выглядзе кірмашоў і скамарохаў, саўковая сацыяльная рэклама, але пры гэтым… Цэнтр ужо іншы. Ужо — вулачкі, якіх не сустрэнеш у Маскве. Без пафасу, з утульнымі кветкавымі верандамі… Пабы, кавяранькі, клубы… А галоўнае — людзі.

Аднекуль — моладзь: нейкая беспантовая, інтэлігентная, з айпадамі, айфонамі, без агрэсіі, без быдляцтва і жлобства… Усмешлівая такая…

Мінск. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінск. Фота Сяргея Гудзіліна.

Афіцыянты — манерныя, ветлыя, гатовыя прыйсці на дапамогу, пасадзіць, сагрэць і своечасова прыбраць… Адкуль гэта ўсё?

Дзесьці ўжо на ўсю моц гавораць толькі па-беларуску — і персанал, і наведвальнікі.

А побач з кавярынькай — фотагалерэя, кнігарня…

І вось гэты помнік у раёне плошчы Свабоды — Магдэбургскае права. Не маскоўскае — магдэбургскае. Тое самае, якому ўжо гадоў семсот.

Такое пачуццё, што з'явіўся новы культурны пласт. Нягледзячы на ўвесь савок і гаворкі пра братэрства з Расіяй.

Беларусь без усялякіх рэвалюцый, так, па-партызанску, дрэйфуе ў бок Еўропы. Не кажучы ўжо пра сыры на прылаўках і польскія яблыкі.

І ў адзін цудоўны момант акажацца, што беларускі трэнд — не трактары і «БелАЗы», не Бацька з Колем, а гэтыя вулачкі, кавяранькі і моладзь, для якой няма межаў — дзе жыць, працаваць, вучыцца… І вярнуць гэта назад у «рускі свет» ўжо не ўдасца.

Жыве Беларусь!

* * *

Леанід Канфер — журналіст НТВ, які працаваў у Беларусі да 2000 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?