Мы сачылі за Нобэлеўскай прэміяй у жывым эфіры. Вельмі рады, што літаратурны Нобэль атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Шчасьлівыя, што гэта нарэшце здарылася. Мы вельмі даўно чакаем гэтага — з тых часоў, калі быў намінаваны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў. І вось нарэшце гэта здарылася. Гэта найвялікшая падзея для ўсёй беларускай літаратуры, культуры і нашай краіны. Я віншую ўсіх, у першую чаргу саму Сьвятлану Алексіевіч», — сказаў Свабодзе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Барыс Пятровіч выказаў меркаваньне, што літаратурны Нобэль замірыць прыхільнікаў і праціўнікаў Сьвятланы Алексіевіч:

«Яны павінны прымірыцца. Сьвятлана Аляксандраўна была, ёсьць і застаецца грамадзянкай Беларусі. А беларуская літаратура заўсёды існавала ня толькі на беларускай мове, яны была на розных мовах. Так што я думаю, што гэта стане пунктам, зь якога пачнецца замірэньне»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?