Ярмошынай Л.М., старшыні ЦВК ліст

Спн. Л.М. Ярмошына!

8 і 9 кастрычніка 2015 г. на мае мабільныя – МТС і Velcom адпаведна – нумары прыйшлі sms-паведамленні наступнага зместу: «Избиратель! Прими участие в выборах! Твой голос важен! Центризбирком».

У сувязі з гэты ў мяне асабіста ўзнікла некалькі пытанняў.

1) На якой падставе мае месца рассыланне падобных паведамленняў? Чым з юрыдычнага боку гэта абгрунтавана?

2) Ці мае ЦВК нейкія дамовы з мабільнымі аператарамі па прадастаўленні нумароў грамадзянаў?

3) За чый кошт адбываецца гэтае рассыланне? Калі ўлічыць, што выбарчышыкаў некалькі мільёнаў, дык атрымліваецца салідная сума.

Хацелася б дадаць наступнае. З дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі штодзень чуецца пра неабходнасць удзелу ў выбарах, у паштовых скрынях можна адшукаць адпаведныя запрашэнні, нашы «зоркі» заклікаюць прыйсці на выбары дзеля «стабильности и благополучия». Дык навошта яшчэ ўрывацца ў асабістую прастору чалавека? Дарэчы, такі заклік у імператыўным стылі, да яшчэ і на «ты» зроблены настолькі прымітыўна, што, наадварот, адбівае ўсялякую ахвоту ісці на выбары. Можна ж звярнуцца да прафесійных паліттэхнолагаў, якія б вынайшлі найбольш прывабную форму.

Ці можна не дасылаць мне больш падобныя паведамленні, бо не планую ўдзел ні ў цяперашніх прэзідэнцкіх, ні ў будучых парламенцкіх і іншых выбарах? Унясіце мае мабільные нумары ў «чорны спіс» і больш не турбуйце падобным спамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?