У панядзелак каля 14:00 узброены мужчына застрэліў намесніка кіраўніка адміністрацыі Краснагорскага раёна Маскоўскай вобласці Юрыя Каравулава і кіраўніка гарадскіх электрасетак Георгія Катлярэнку.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін заявіў, што следства ведае імя меркаванага забойцы падмаскоўных чыноўнікаў — па яго словах, гэта мясцовы прадпрымальнік, які займаецца будаўніцтвам аб'ектаў на тэрыторыі Краснагорскага раёна.

Па словах Маркіна, прадпрымальнік, які быў доўгі час знаёмы з Каравулавым, у абедзенны час увайшоў да яго ў кабінет, і паміж імі пачалася гутарка. Затым Каравулаў папрасіў свайго сакратара запрасіць кіраўніка ААТ «Краснагорскага электрычная сетка» Катлярэнку. Паміж мужчынамі пачалася слоўная сварка.

Затым, як распавёў Маркін, бізнэсмэн запатрабаваў ад сакратара Каравулава запрасіць у кабінет свайго кіроўцу, які ўвайшоў туды з вялікай торбай.

Па версіі следства, падазраваны «дастаў з гэтай торбы зброю, падобную на аўтамат альбо вінтоўку «Сайга» і паспрабаваў стрэліць з яе, аднак зброю заклінавала, і тады падазраваны зрабіў некалькі стрэлаў з пісталета, як мяркуецца, калібра 9 мм у Каравулава і Катлярэнку, ад якіх яны памерлі на месцы здарэння».

Затым нападнік разам з кіроўцам схаваліся з месца здарэння, як мяркуецца, на аўтамабілі «Рэндж Ровер».

Як падкрэсліў Маркін, у якасці прыярытэтнай следствам разглядаецца версія аб тым, што забойства магло быць звязана з выкананнем загінулымі сваіх службовых абавязкаў.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа па артыкуле «забойства». Уведзены ў дзеянне план «Сірэна», паведамляюць у паліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?