27 кастрычніка ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе сустрэча з былым палітвязнем Мікалаем Дзядком.

«У мінулым годзе мы ўсе разам спрабавалі падтрымаць Міколу сваімі паштоўкамі і адкрытымі лістамі, цяпер жа прыйшоў час асабіста сустрэцца з нашым калегам, які цяпер навучаецца ў ЕГУ на дзённым аддзяленні», — паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.

Зарэгістравацца на сустрэчу можна па гэтым адрасе.

Мікалай Дзядок вучыцца ў ЕГУ на новай бакалаўрскай праграме «Сусветная палітыка і эканоміка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?