president.gov.by
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця Беларусі.
«Адкрываецца новая старонка ў развіцці нашай дзяржавы, і мы разам павінны адкрыць гэтую старонку — шчыра, прынцыпова, адказна, — адзначыў Лукашэнка.
— Наперадзе нас чакаюць вельмі сур'ёзныя выпрабаванні. Неабходна забяспечыць не толькі далейшае развіццё, але і захаванне гэтай суверэннай незалежнай краіны, якую мы з вамі стварылі».
Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, на раскачку часу няма. Усе сілы і энергію трэба пераключыць на рашэнне самых актуальных пытанняў.
Менавіта таму на сённяшняй нарадзе былі заслуханы службовыя асобы, якія знаходзяцца на ключавых дзяржаўных пасадах. Галоўным пытаннем абмеркавання былі стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Урад прадставіў сваё бачанне далейшага развіцця краіны.
Па словах кіраўніка дзяржавы, пачатая сёння размова будзе працягнутая, у прыватнасці, на ўзроўні прэзідэнта будуць разгледжаны пытанні бяспекі. Акрамя таго, асобная размова адбудзецца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі іншых галін улады.





