Праваахоўнікі затрымалі ў Бабруйску пенсіянерку, у кватэры ў яе знайшлі 80 кг насваю, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

newsbel.by

newsbel.by

Наркотыкі канфіскавалі, а жанчыну затрымалі. Праводзіцца праверка. У Беларусі з пачатку 2010 года забаронены абарот і вытворчасць гэтага віду некурыльнага тытунёвага вырабу.

У асноўным насвай папулярны ў Цэнтральнай Азіі. Яго робяць з тытуню і гашанай вапны. У склад таксама могуць уваходзіць алеі і іншыя кампаненты. Для надання паху дадаюць араматызатары.

Насвай пазіцыянуюць як сродак ад нікацінавай залежнасці, аднак ужыванне насваю выклікае яшчэ большую прыхільнасць да нікатыну і моцную псіхалагічную залежнасць. Акрамя таго, лекары сярэдняй Азіі канстатуюць — частае ўжыванне насваю спрыяе развіццю ракавых захворванняў паражніны рота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?