Выканкам футбольнай федэрацыі ФІФА ў аўторак ухваліў прапановы камітэта па рэфармаванні федэрацыі аб абмежаванні максімальнага тэрміну прэзідэнцтва ў ёй і ўзросту старшыні.

У папярэдніх прапановах камітэта па рэформах тэрмін старшынства прапануецца абмежаваць 12 гадамі, а ўзрост старшыні — 74 гадамі.

Сярод іншых прапаноў — перайменаванне выканкама федэрацыі ў «Раду ФІФА» і шэраг мер, накіраваных, як кажуць аўтары дакладу, на «падзел палітычных і менеджарскіх функцый» унутры федэрацыі.

Таксама сярод прапаноў камітэта — ініцыятывы, накіраваныя на павелічэнне фінансавай празрыстасці арганізацыі, перагляд складу і колькасці пастаянных камітэтаў і папулярызацыя жаночага футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?