Папулярны ва ўсім свеце сэрвіс анлайн-гандлю кітайскай кампаніі Alibaba Group запускае продаж тавараў расійскай вытворчасці. Расійскія пастаўшчыкі змогуць прадаваць тавары на пляцоўцы Aliexpress з 11 лістапада, у дзень Сусветнага фестывалю шопінгу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тавары з Расіі будуць прадстаўленыя на новым праекце «Aliexpress Мол». Адзначаецца, што цэны на тавары ад расійскіх вытворцаў будуць выстаўленыя ў расійскіх рублях.

Дырэктар па развіцці бізнэсу Aliexpress ў Расіі і СНД Марк Завадскі кажа, што ў кампаніі ўжо даўно абмяркоўвалі і тэставалі механізм па запуску расійскіх прадаўцоў на пляцоўцы Aliexpress. Ён лічыць, што новы праект «Aliexpress Мол» забяспечыць доступ да велізарнай аўдыторыі пакупнікоў Aliexpress ў Расіі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, умовы працы на Aliexpress для расійскіх крам не адрозніваюцца ад кітайскіх. Згодна з правіламі Aliexpress, прадаўцы плацяць анлайн-пляцоўцы камісію ў памеры 5% ад кошту замовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?