Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ быў узнагароджаны кітайскай «Прэміяй міру імя Канфуцыя» за яго натхнёнае нацыянальнае лідарства і прасоўванне панафрыканізму.

afri-culture.com

afri-culture.com

Мугабэ «пераадолеў ранастайныя цяжкасці і моцна імкнецца да пабудовы палітычнага і эканамічнага парадку ў сваёй краіне, у той жа час рашуча падтрымлівае панафрыканізм і афрыканскую незалежнасць», — гаворыцца ў паведамленні камісіі.

Мугабэ атрымаў толькі 36 з 76 галасоў, але па выніках пасяджэння 13 членаў экспертнага савета камітэта ўсё ж атрымаў узнагароду. У лік іншых кандыдатаў уваходзілі Нурсултан Назарбаеў, заснавальнік Майкрасофт Біл Гейтс і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кых-хе.

Роберт Мугабэ — самы стары кіраўнік дзяржавы на планеце (91 год). Прэзідэнт Зімбабвэ з 1987 года. Цягам свайго кіравання ператварыў адну з самых паспяховых краін Афрыкі ў царства жабрацтва, голаду і СНІДу. З 2015 года старшыня Афрыканскага саюза.

Прэмія была заснаваная ў 2010 годзе ў адказ на рашэнне Нобелеўскага камітэта прысудзіць Прэмію міру кітайскаму дэсідэнту Лю Сяабо. Лаўрэатам прэміі Канфуцыя выплочваецца 100 000 юаняў (прыблізна 15 тысяч даляраў). У 2010 годзе яе атрымаў Уладзімір Пуцін, а ў 2014 — Фідэль Кастра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?