New York Times

New York Times

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, экс-дзяржсакратар Хілары Клінтан 11 гадзін адказвала на пытанні членаў спецыяльнай камісіі Кангрэса па справе аб нападзе на амерыканскае консульства ў Лівіі ў 2012 годзе.

Выступаючы перад кангрэсменамі, большая частка з якіх прадстаўлялі Рэспубліканскую партыю, Клінтан заявіла, што яе палітычныя супернікі выкарыстоўваюць напад у Бенгазі ў палітычных мэтах.

«Я прызнала сваю адказнасць, і перш чым пакінуць пасаду [дзяржсакратара], правяла рэформы, каб нашы людзі, якія працуюць за межамі ЗША, былі лепш абаронены, каб знізіць верагоднасць паўтарэння такой трагедыі ў будучыні», - сказала Клінтан.

Выступленне былога дзяржсакратара атрымала шырокую падтрымку ў сацсетках, а ў твітары яе прыхільнікі стварылі хэштэг #FreeHillary, які хутка набраў папулярнасць.

Напад на консульства ЗША ў Бенгазі адбыўся 11 верасня 2012 г. Пасля мітынгу каля консульства натоўп мясцовых жыхароў, сярод якіх былі і баевікі, пайшоў на штурм будынка - у выніку загінулі чацвёра амерыканскіх дыпламатаў, у тым ліку пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?