З 23 па 26 кастрычніка будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па вуліцы Нямізе, на ўчастку ад вуліцы Гарадскі вал да праспекта Пераможцаў.

Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя, у сувязі з правядзеннем дарожных работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця з 22:00 23 кастрычніка па 05:00 26 кастрычніка закрываецца рух усіх відаў транспарту па вул. Нямізе, на ўчастку ад вул. Гарадскі вал да праспекта Пераможцаў.

Аб'езд будзе ажыццяўляцца па вул. Купалаўская — пр-т Незалежнасці — вул. Гарадскі вал і па пр-це Пераможцаў — вул. Мельнікайце — вул. Раманаўская Слабада.

ДАІ рэкамендуе загадзя планаваць маршрут руху з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?