Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці - зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.
«Рэстаўрацыя» культурных напластаванняў, пераасэнсаванне «мінулага» дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні «свайго», надае нам здольнасць бачыць абдбітак «сваёй культуры» у самых «простых рэчах». Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй – няхай сабе ўдалай і каштоўнай - здабыткаў іншых культур.
28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт у межах серыі «Галоўнае пытанне» запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава «Уяўляючы Беларусь».
У пошуках адказу на пытанне «Што такое беларуская культура?» лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:
- Нацыя як «уяўленая» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння.
- Уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя.
- Ўяўленні айцоў-заснавальнікаў.
- Ўяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў.
- Тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі.
- Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы.
- Беларусь пад нямецкай акупацыяй.
- Пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя.
- Адраджэнне 80—90х.
- Незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў.
- Культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.
Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю арганізатары просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
На сайце Лятучага ўніверсітэта з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый.





