Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў удзел у цырымоніі пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Цырымонія прайшла ў Лошыцкім парку ў Мінску.

БелТА

БелТА

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ўдзел у пасадцы дрэва прынялі намеснік адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік менеджар ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

У Лошыцкім парку з'явілася ніцая вішня. Такое ж дрэва было пасаджана ў маі гэтага года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Цырымонія пасадкі Дрэва міру і адзінства была прымеркавана да 70-й гадавіны Перамогі над фашызмам. Белы колер, якім квітнее ніцая вішня, у розных культурах сімвалізуе чысціню і адраджэнне, добразычлівасць і заклік да прымірэння.

Для Аляксандра Лукашэнкі правялі кароткую экскурсію па музеі Лошыцкай сядзібы. Кіраўнік Беларусі пагутарыў з кіраўнікамі дыпмісій краін-донараў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, якія прыйшлі на цырымонію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?