Вісагінскі (Літва) культурны цэнтр адмяніў канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай арміі імя Аляксандрава, які павінен быў адбыцца 6 снежня.
«Так, учора ім не было дазволена даць канцэрт», — сказала ў чацвер BNS дырэктар Вісагінскага культурнага цэнтра спадарыня Маркунене.
Паводле яе слоў, культурны цэнтр не ведаў, што гэты канцэрт павінен быў адбыцца менавіта ў іх зале.
«Ён быў засакрэчаны. Проста чалавек выкупіў адзін з залаў культурнага цэнтра і не сказаў, для чаго», — дадала дырэктар цэнтра. Яна сказала, што ідэалагічная нагрузка гэтага ансамбля стала галоўнай прычынай таго, што канцэрт не будзе дазволена правесці.





