Метэаролагі б'юць трывогу. Ураган «Патрыцыя» ўзмацніўся да патэнцыйна катастрафічнай пятай катэгорыі. Вятры ўнутры ўрагану дасягаюць хуткасці 295 кіламетраў за гадзіну. Ён рухаецца ў кірунку порта Манзанільё.
Гэта наймацнейшы ў гісторыі метэаназіранняў шторм на поўначы Ціхага акіяна.
Калі ён не сцішыцца перад узбярэжжам, разбурэнні могуць дасягнуць маштабаў як у часе тайфуну «Хаіян» на Філіпінах у 2013 годзе, калі 6000 чалавек загінула, а разбураны ці пашкоджаны былі практычна ўсе будынкі ў зоне тайфуну.
Ураган пагражае таксама курорту Пуэрта-Вальярта.





