Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Украінай і Германіяй не накіравана супраць Расіі, заявіла ў пятніцу федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Германія хоча працягнуць выбудоўваць эканамічныя адносіны і з Украінай, і з Расіяй, запэўніла канцлер, выступаючы на германска-ўкраінскай эканамічнай канферэнцыі ў Берліне.
Reuters.com
«Мы хочам, каб ва Украіны былі добрыя эканамічныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, з Германіяй, але ў той жа час і з Расіяй,» — сказала канцлер.
Па словах Меркель, наяўнасць параўнальна таннай і кваліфікаванай рабочай сілы робіць Украіну прывабнай для заходніх інвестыцый.
Украінскі прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, які таксама выступіў на канферэнцыі, заявіў, што ў апошнія месяцы эканамічная сітуацыя ў краіне пачала выпраўляцца, але дадаў, што для рэформаў Украіне патрэбна дапамога ЕС.
Меркель і Яцанюк у пятніцу падпісалі пагадненне аб стварэнні германска-ўкраінскай гандлёвай палаты.
Уключэнне Украіны ў прастору свабоднага гандлю Еўрапейскага саюза ўваходзіць у эканамічную частку падпісанага Пятром Парашэнкам пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.





